Чаму «партызанскі» народ пратэстуе мірна?

У 2020 годзе беларусы паказалі ўсяму свету, што можна пратэставаць мірна, без пагромаў і гвалту. А як жа стэрэатып «партызанскага народу»? А як жа «захоўвайце спакой і вастрыце косы»? Ці ёсць іншыя прыклады паспяховага мірнага пратэсту?

Прыхільнікі ўладаў Беларусі ўвесь час спасылаюцца на досвед ЗША або заходнееўрапейскіх краінаў. Яны спрабуюць давесці, што сілавікі Лукашэнкі дзейнічаюць занадта мякка, бо «на Захадзе паліцыя не цацкаецца». Пры гэтым яны не згадваюць, што там сілавікі гвалтам адказваюць на гвалт. Скажам, калі ўдзельнікі пратэстаў на гэтым самым «Захадзе», у адрозненне ад беларусаў, рабуюць крамы, б’юць шыбы або паляць аўтамабілі. А беларускі пратэст мае не проста мірны характар, а падкрэслена мірны характар.

Ці заўсёды беларусы пратэставалі мірна? Ці датычыць беларусаў расейскі мэм пра «бессмысленный и беспощадный бунт»? Ці ёсць прыклады паспяховага мірнага пратэсту? Пры якой умове беларускі пратэст перастане быць мірным? Які ўплыў на пратэст будзе мець пагаршэнне эканамічнай сітуацыі ў краіне, у прыватнасці, праз санкцыі з боку іншых краінаў

Гэтыя пытанні абмеркавалі філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч і доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч.

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 18:50. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

Што ратавала ў Галадамор у Савецкай Беларусі?

Чаму беларускія землі раздзялілі ў 1921-м?

«Сталін не ведаў»? Як працавала савецкая ўлада

Калі царква была беларускай?

Новая дата для Дня абаронцы Айчыны

Якую будучыню для Беларусі рыхтаваў Сталыпін

Чаму палякі ў Літве гавораць па-беларуску

Ці можа Лукашэнка адмовіцца ад русіфікацыі?