Жанна Літвіна: Людзі, пазбаўленыя інфармацыі, могуць стацца пазбаўленымі права на жыццё


Ціск на незалежныя сродкі масавай інфармацыі можа каштаваць грамадству неверагодных наступстваў. Актывістка ў галіне абароны свабоды слова, былая старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна ў «Размове» Святланы Калінкінай прыгадвае, чым заканчваліся сітуацыі, калі ўлады не давалі распаўсюдзіць праўдзівую інфармацыю.

Да чаго можа прывесці нястача праўдзівай інфармацыі? Часам яна прыводзіць да трагедыі, згадвае Жанна Літвіна чарнобыльскую катастрофу і распавядае, як 35 гадоў таму інфармацыя магла ўратаваць жыцці.

«Мы прыходзілі зранку да дырэкцыі праграмаў з адным пытаннем: «Што можна сказаць пра Чарнобыль?» Тым часам дэманстрацыі першамайскія праходзяць… Была проста адмова ў інфармацыі. Фактычна, гэты выпадак трэба ўнесці ва ўсе падручнікі для факультэтаў журналістыкі. Што за гэтым усім стаіць? Трагедыя. Утойванне таго, што ў рэальнасці адбываецца, пазней каштавала людзям жыцця», – згадала госця студыі.

Адмыслова для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце аўтамабілем або проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў, – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Фота: moyby.com