Чым Лукашэнка так устрывожаны? «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Расейскае войска нагадвае стары іржавы бульдозер, але ён яшчэ працуе. Якія мэты гэтай машыны цяпер? Як кітайскія камуністы выціснулі Маскву з Казахстану і ўсёй Цэнтральнай Азіі? Чаму Лукашэнка так занепакоіўся сваёй бяспекай?

 Лукашэнка вельмі ўстрывожаны. Ці правядзе мабілізацыю беларусаў?

Сотні тысяч партызанаў плану «Перамога», беларускія жаўнеры ва Украіне, якія ідуць на Менск, а можа, здрада сілавікоў? Што не дае спаць спакойна Аляксандру Лукашэнку? Апошнімі днямі ягоныя паводзіны дэманструюць надзвычайную трывогу за свой лёс. Пра гэта сведчыць і змест нарады з Аляксандрам Вальфовічам, дзяржаўным сакратаром Савету Бяспекі Беларусі. З ім Лукашэнка абмеркаваў змены ў канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, магчымыя мабілізацыю і ваеннае становішча ў Беларусі. Наступнай раніцай у Расеі абвесцілі частковую мабілізацыю. Ці правядзе Лукашэнка мабілізацыю і ў Беларусі? Каментуюць палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі і Каміль Клысіньскі, эксперт у пытаннях Беларусі ў варшаўскім Цэнтры ўсходніх даследаванняў. Сюжэт Надзеі Бельскай.

Рэакцыя ўкраінскага войска на мабілізацыю ў Расеі

Каментар Тараса Беразаўца, вядомага палітычнага журналіста і ютубэра, а цяпер прэс-афіцэра брыгады імя Івана Багуна Збройных сілаў Украіны. Вашай увазе – троххвілінны фрагмент інтэрв’ю. Поўная версія – з пятніцы, 23 верасня, на YouTube-канале «Вот так».

Высокія тэхналогіі для перамогі Украіны. Эксклюзіўны рэпартаж

Украіна паспяхова адбіваецца ад расейскай навалы дзякуючы перавазе ў тэхналогіях – такі тэзіс гучыць ва ўсіх ацэнках гэтай вайны. І калі пра «Bayraktar’ы» ды HIMARS’ы вядома літаральна кожнаму, на заднім плане застаецца шмат іншых цікавых рэчаў, якія набліжаюць паразу Крамля. Якія тэхнічныя навінкі ўжо выкарыстоўваюцца ва Украіне, а што ў хуткім часе можа трапіць на фронт? Адказы шукаў Зміцер Міцкевіч на Міжнародным салоне вайсковай прамысловасці ў польскім горадзе Кельцэ (Kielce).

 «Не на гэтай вайне». Журналіст «New York Times» – пра ядравы ўдар Пуціна

Мэты Пуціна на першыя дні вайны вызначыла ФСБ, і толькі потым камандаванне перайшло да вайскоўцаў. Яны паставілі больш рэалістычныя заданні, якія датычаць Данбасу. Расейцы не чакалі адпору з выкарыстаннем натаўскай зброі, якая нанесла ім сур’ёзны ўдар і затрымала прасоўванне. Якія цяпер мэты Крамля і ці ў стане Пуцін прызнаць паразу? Інтэрв’ю Алеся Сіліча са Стывэнам Эрлангерам (Steven J. Erlanger), брусельскім карэспандэнтам уплывовай амерыканскай газеты «New York Times».

Удар Паднябеснай у спіну. Як Кітай выціснуў Расею з Цэнтральнай Азіі

Чужой на Захадзе, але і на Усходзе ўжо не свой. На саміце Шанхайскай арганізацыі супрацы, які прайшоў 15–16 верасня ў Самаркандзе, Уладзімір Пуцін не быў першай скрыпкай, не быў нават другой. Ва Узбекістане яго сустрэў не прэзідэнт, а другая асоба ў дзяржаве. На двухбаковых сустрэчах з лідарамі Турцыі, Азербайджану ды Індыі даводзілася чакаць. У пераломны момант у вайне супраць Украіны гаспадар Крамля не можа разлічваць на дапамогу Кітаю. Пекін не стаў дапамагаць ні фінансава, ні пастаўкамі ўзбраення, а транспартную лагістыку развярнуў у бок Цэнтральнай Азіі. Цяпер інтарэсы былых савецкіх дзяржаваў Азіі пільнуе Кітай. Сюжэт Юліі Лабанавай.

Сёння абмянялі сотні ўкраінскіх вайскоўцаў, якія былі ў расейскім палоне. Гэта вельмі добрая навіна. Спадзяемся, што і беларускія жаўнеры палка Каліноўскага, Ян (Тромблі) Дзюрбейка і Сяргей (Клешч) Дзёгцеў, і ўсе ваяры Збройных сілаў Украіны дачакаюцца абмену.

Фота: Anton Novoderezhkin / TASS / Forum

 

 

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Рэжым Лукашэнкі вісіць на валаску. Яго зрыне дывізія Каліноўскага? «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Як распадзецца Расея? «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Ці кончыцца Лукашэнка разам з вайной? «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Ідэальны план для Украіны. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Ці самы змрочны сцэнар вайны ва Украіне яшчэ наперадзе? «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

У расейскім войску ўсё дрэнна. Камандуе асабіста Пуцін? «ПраСвет» з Алінаю Коўшык

Расейскае войска пад кантролем ФСБ. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Ці магчымы распад Расеі? «ПраСвет» з Алінаю Коўшык