Як сілавікі спрычыніліся да росту злачынстваў?


Сілавікі не спыняюць душыць любую пратэставую актыўнасць, хоць беларусы перасталі масава выходзіць на вуліцы. Тым часам колькасць сапраўдных злачынстваў у Беларусі расце, а іх раскрыццё, наадварот, пагоршылася.

Летась у Беларусі зарэгістравалі рэкордную колькасць злачынстваў за апошнія пяць гадоў – 95,5 тысячаў. Адной з прычынаў гэткага росту госці праграмы – былыя супрацоўнікі сілавых структураў – лічаць «палітычныя справы», якія ў сілавікоў цяпер у прыярытэце. Маўляў, іншыя злачынцы цяпер гэтым карыстаюцца і здзяйсняюць больш правапарушэнняў. Напрыклад, у пратэставым 2020 годзе ў 2,5 разы вырасла колькасць кіберзлачынстваў. Сёлета тэндэнцыя захоўваецца.

Шчыра кажучы
Калі сілавікі пяройдуць на бок народу?
2021.05.19 19:34

Пабольшала і аўтааварыяў. Летась у ДТЗ загінулі на 16 % больш дзяцей. Кірыл Бубноў, які падчас выбараў працаваў у ДАІ, звязвае гэта з тым, што падчас дэманстрацыяў аўтаінспектараў найперш кінулі на барацьбу з іншадумствам, а ўжо ў другую чаргу – лавіць дарожных парушальнікаў. А былы ўчастковы з Гомля, Іван Колас, распавёў пра новыя абавязкі, якія ён атрымаў у жніўні 2020 года: назіраць за парадкам на выбарчым участку. Акрамя таго, «ByPol» сцвярджае, што цяпер у міліцыі востра стаіць кадравае пытанне – амаль кожная пятая пазіцыя вакантная.

Шчыра кажучы
Каго пакрывае ГУБАЗіК у справах, звязаных з наркотыкамі? Прызнанні былога следчага
2021.09.15 19:54

Пра сітуацыю ў беларускай міліцыі – новае выданне праграмы «Шчыра кажучы», а ў ёй – сведчанні інсайдараў з сілавога блоку і асабістая гісторыя вядоўцы Арыны Маліноўскай, сям’ю якой сілавікі нядаўна захапілі ў закладнікі.

Калаж з фота: belsat.eu