Санкцыі могуць «з’есці» да 10 % ад ВУП Беларусі


Як абвешчаныя санкцыі паўплываюць на беларускі ВУП? Ці могуць улады пайсці на такія крокі, як абмежаванне абарачэння замежнай валюты ў Беларусі або фіксаваны курс рубля? Чаму вясною беларускі экспарт істотна вырас? Наколькі кароткачасовы гэты эфект?

Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні Віталь Цыганкоў паспрабаваў знайсці разам са старэйшым навуковым супрацоўнікам Цэнтру эканамічных даследаванняў BEROC, эканамістам Змітром Круком.

Некаторыя думкі, агучаныя Змітром Круком у эфіры «Размовы»:

  • Пакуль не вядома, ці будуць паспяховымі спробы ўладаў Беларусі абысці заходнія санкцыі.
  • Пакуль дэфіцыт бюджэту меншы, чым планавалася.
  • У час бюджэтнага дэфіцыту найперш спрабуюць ашчаджаць на капітальных выдатках і інфраструктуры: дарогах, шпіталях.
  • Апошнія два гады назіраецца сельскагаспадарчы бум, таму попыт на тэхніку гэтай галіны моцна вырас.
  • Натуральным чынам замежны гандлёвы цуд, якім ратуецца беларускі экспарт, можа знікнуць да канца года.

Размову цалкам глядзіце на канале «Belsat News».

Калаж з фота: DIDOR SADULLOEV / Reuters / Forum