Як у «Гаенскіх вытоках» вырасцілі сямʼю ваўкоў


«Лета ў аб’ектыве» прыехала ў госці ў аграсядзібу «Гаенскія вытокі».

Тут сапраўдны пчаліны рай, шыкоўная калекцыя хатняй птушкі, каза Роза і заморская прыгажуня – курыца Лаліта. Сам гаспадар вырас у гэтым жа двары і ўсё жыццё пражыў у бацькоўскай хаце. А яшчэ ў «Гаенскіх вытоках» ёсць музей, яго зрабіў гаспадар са старой бацькавай пуні. Тут месцяцца рэчы і розныя прыстасаванні, якімі карысталіся ў побыце нашыя продкі.