Наколькі ўпаў рэальны даход беларуса?


Навошта прэм’ер міністр Беларусі Раман Галоўчанка заяўляе, што санкцыі Захаду скароцяць экспарт з Беларусі ў краіны Еўразвязу і ЗША на 16-18 мільярдаў долараў? Што будзе з курсам беларускага рубля? Колькі працэнтаў можа скласці падзенне ВУП у гэтым годзе?

Гэтыя ды іншыя пытанні Віталь Цыганкоў абмеркаваў у «Размове» з эканамістам, старэйшым навуковым супрацоўнікам цэнтру BEROC Дзмітрыем Круком.

Пэўныя думкі, што выказаў Дзмітрый Крук у часе «Размовы»:

  • Адмоўныя тэндэнцыі ў эканоміцы прымушаюць рэжым «сцяліць саломку»
  • Вялікае пытанне, наколькі курс расейскага рубля натуральны і трымаецца рынкам
  • Пакуль экспартная выручка застаецца значнай, а імпарт істотна абмежаваўся – рубель застаецца моцным
  • 23 год па лічбах прынясе значна большае зніжэнне ВУП

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат News».