Беларускага добраахвотніка хацелі аддаць у Беларусь. СБУ распачало справу па факце дзяржаўнае здрады


Міграцыйная служба Украіны ледзь не выдала Лукашэнку беларуса Юрыя Зайцава, які пайшоў добраахвотнікам у ЗСУ. Да справы падключылася СБУ і распачало следства па факце дзяржаўнае здрады.

Герой гэтага выдання запісаўся ў шэрагі добраахвотнікаў 25 лютага, адразу пасля ўварвання Расеі ва Украіну. Юрый Зайцаў – актывіст з Пінску, у 2011–2013 гадах быў актыўным удзельнікам анархісцкага руху ў Беларусі, удзельнічаў у вялікай колькасці агітацыйных акцыяў, быў затрыманы, зазнаў рэпрэсіі і катаванні. Юрый быў адным з фігурантаў крымінальнай «справы адзінаццаці», здолеў даказаць сваю невінаватасць, а пасля закрыцця крымінальнай справы ў 2013 годзе з’ехаў з Беларусі ва Украіну. Але ж праз дзевяць месяцаў актывіст быў абвешчаны спецслужбамі ў міжнародны вышук – у межах той самай крымінальнай справы.

Мaю прaвa
Ператрусы і арышты беларускіх анархістаў
2021.11.19 18:20

У 2019 – 2020 гадах Юрый актыўна займаўся тэхпадтрыманнем сайтаў аб выбарах прэзідэнта. 17 жніўня 2020 года наш герой быў затрыманы ў горадзе Адэса – на запыт беларускіх спецслужбаў, дасланы ў Інтэрпол, правеў сем месяцаў у Адэскім СІЗА. Маці Юрыя прыйшлося прадаць кватэру ў Беларусі, каб дапамагчы сыну, аплаціць паслугі адваката, але нягледзячы на ўсе старанні ён атрымаў адмову ад міграцыйнай службы. Хлопец перакананы, што адвакат аказаўся махляром.

«Вельмі вялікая верагоднасць, што гэтыя дзве структуры: адвакат і міграцыйная служба – былі звязаныя ў гэтай схеме. На жаль, у нас ёсць такія асцярогі, што мяне проста хацелі давесці да крытычнай кропкі і экстрадаваць, забраўшы мае грошы», – распавядае Юрый.

Інтарэсы нашага героя пачала абараняць арганізацыя «Правое дело». Праваабаронцы апратэставалі рашэнне міграцыйнай службы аб экстрадыцыі Юрыя. Але гэта не развязала праблемаў хлопца.

«Ідзе экстрадыцыйная праверка, і яе яшчэ ніхто не спыняў. Мы гэтым пытаннем займаемся, пададзеная скарга ў суд на пракуратуру», – распавядае праваабаронец Валерый Якавенка.

У адпаведнасці з законам Украіны экстрадыцыя асобаў, якія дапамагалі ЗСУ, забароненая. Як патлумачыў нам спадар Якавенка, гаворка ідзе аб падтрыманні любога роду, у тым ліку аб удзеле ў добраахвотніцкіх батальёнах.

Артыкулы
За вашу і нашу свабоду. Якія вайсковыя падраздзяленні стварылі беларусы для абароны Украіны
2022.04.13 17:02

«Мы напісалі скаргу з гэтай нагоды і ў Генеральную пракуратуру, мы напісалі скаргу на пракурораў аб дзяржаўнай здрадзе ў СБУ. Праз суд абавязалі СБУ Адэскай вобласці распачаць крымінальную справу. Гэта значыць фактычна ў дачыненні гэтых пракурораў будзе ўзбуджаная крымінальная справа і будзе весціся расследаванне. Гэта дзяржздрада – выконваць такія функцыі», – гаворыць праваабаронец.

Пасля зняцця арышту Юрый мог проста збегчы, але ён выбраў шлях барацьбы супраць расейскай агрэсіі, ён адстойвае права на жыццё жыхароў Украіны. Цяпер ён на сакрэтным заданні, ягонае падраздзяленне выконвае важную задачу, ад вынікаў якой залежаць жыцці сотняў ці нават тысяч людзей. Нягледзячы на выпрабаванні беларускі добраахвотнік спадзяецца на лепшае, верыць, што вернецца з перамогай і разам з іншымі беларусамі вызваліць нашу радзіму.

«Змагаючыся за суверэнітэт Украіны, я ўкладваю першыя цаглінкі ў свабоду Беларусі. Я ўпэўнены, што аб Украіну Расея зломіць свае зубы і страціць сваю краіну, а за гэтым рушыць услед вызваленне Беларусі», – лічыць Юрый.

Мaю прaвa
«Я быў супраць сілавога рашэння». Гісторыя беларуса з батальёну Каліноўскага
2022.04.15 11:00

Праваабарончую праграму «Маю права» глядзіце кожную пятніцу а 18:10 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы»на нашай старонцы.

Калаж з фота: Nina Lyashonok / Avalon / Photoshot / East News; АТН: новости Беларуси и мира / YouTube; ssu.gov.ua