Долар больш не будзе сусветным паліцыянтам?

Амерыканскія санкцыі, новыя абмежаванні супраць Расеі ды некаторых беларускіх прадпрыемстваў: як гэта адаб’ецца на беларускай эканоміцы? Разбіраемся ў праграме «Эканоміка з Чалым».

Кітай цяпер на перадавой барацьбы з амерыкацэнтрычным, доларацэнтрычным сусветным парадкам. У КНДР цяпер запусцілі ў тэставым рэжыме інструмент, які, як яны моцна спадзяюцца, зменіць гэты парадак. Гаворка пра гэтак званы лічбавы юань.

«Іх выпускае Цэнтрабанк Кітаю, ён цалкам прасочвае ўсе фінансавыя плыні, звязаныя з гэтаю валютаю. Каля ста тысяч асобаў ужо атрымалі гэтыя грошы. Раней кітайцы спрабавалі павялічыць долю міжнародных плацяжоў самога юаню. Але пакуль не ўдалося, бо пакуль юані не становяцца сурʼёзна сусветнаю валютаю. 88 % сусветных плацяжоў – гэта долар, 4 % – гэты юань», – заўважае эканаміст Сяргей Чалы.

Аднак дыджытал юань – гэта зусім іншая валюта. І самая галоўная сіла – у тым, што для пераводу яе па свеце не патрэбны банк-карэспандэнт.

«Фактычна ЗША цяпер могуць уплываць на ўсе рухі сваёй уласнай нацыянальнай, але аўтаматычна і сусветнай валюты па ўсім свеце. Будзе велізарнае жаданне ў той жа Расеі ці ў нас скарыстацца гэтаю новаю сістэмаю ва ўмовах пагаршэння стасункаў з усім астатнім светам. А гэта азначае, што вымалёўваецца геапалітычны блок ізгояў з амерыканскай сістэмы долара», – дадае эксперт.

Што будзе з сусветным парадкам, калі магчымасці сусветнага паліцыянта стануць меншымі, пакуль складана спрагназаваць.

Таксама ў праграме «Эканоміка з Чалым»:

  • Чым Лукашэнку дапамог Ільхам Аліеў?
  • Чаму банкі не бачаць у прамысловасці перспектываў доўгатэрміновага росту?
  • Чым пагражае змяншэнне экспарту?

Калаж з фота: VASILY FEDOSENKO / Reuters / Forum, pixabay.com

Belsat.eu

Больш матэрыялаў

Беларусы трапілі ў пастку сярэдніх даходаў

Санкцыі амерыканскія – ціск расейскі

Чаму не падае рубель?

Як тонуць беларускія прадпрыемствы

Як хаваюць даўгі прадпрыемстваў

Лукашэнка ўзяўся за мадэрнізацыю абутковых фабрык

Беларусь – самая бедная краіна Еўропы?

Чакаем зноў дэвальвацыі? Эканоміка з Чалым