Пётр Рудкоўскі: Найлепшае для Лукашэнкі цяпер – задумацца пра новую пасаду


Народ падтрымаў ініцыятыву каманды Святланы Ціханоўскай і заклікае Аляксандра Лукашэнку і ягоных чыноўнікаў да перамоваў. Ці досыць гэтага для таго, каб вырашыць палітычны крызіс у краіне, абмяркоўваюць вядоўца «Размовы» Святлана Калінкіна і акадэмічны дырэктар Беларускага існтытуту стратэгічных даследванняў Пётр Рудкоўскі.

Яшчэ раз нагадаць пра тое, што любая вайна сканчаецца перамовамі і лепш пачаць іх раней, – так вядоўца «Размовы» Святлана Калінкіна расцэньвае ініцыятыву каманды Святланы Ціханоўскай. Госць студыі Пётр Рудкоўскі зазначае, што некаторыя чыноўнікі ўжо згодныя пайсці на перамовы. Нават насуперак жаданням Лукашэнкі.

«Я на 90-95% перакананы, што такая група [незадаволеных уладамі – рэд.] існуе ўнутры наменклатуры. Можна толькі разважаць і спрачацца наколькі яна крытычная, шырокая, масавая. Але тое, што ўнутры структураў ёсць моцна незадаволеныя, гэта зразумела», – выказаўся Пётр Рудкоўскі.

Колькі топ-чыноўнікаў пойдзе насустрач народу? Якая заява Святланы Ціханоўскай магло б узрушыць грамадства? Пра гэта ды іншае – у «Размове».

Адмыслова для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце аўтамабілем або проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў, – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: belsat.eu, president.gov.by, VASILY FEDOSENKO / Reuters / Forum, Natalia Fedosenko / TASS / Forum