Як змяніліся беларусы пасля анексіі Крыму Расеяй


«Мова нанова» пагутарыла з былым дэсантнікам, які зараз займаецца асветніцкай дзейнасцю. Ён імкнецца пазнаёміць маленькіх беларусаў з гісторыяй Беларусі, узгадаваць у іх пачуццё годнасці і любові да роднай зямлі.

Сяржук Кедышка ў 1994–1996 гады служыў у паветрана-дэсантных войсках, пасля атрымаў адукацыю гісторыка, заняўся вайскова-гістарычнай рэканструкцыяй. Пазней заснаваў «Школку жалезнага дрывасека», якая знаёміла дзетак з традыцыямі беларускага рыцарства і гісторыяй Беларусі.

Калі ён распавядае, як пакутліва пераходзіў на беларускую мову ў паўсядзённым жыцці, то згадвае 2014 год. Анексія Крыму Расеяй, як ні дзіўна, змяніла стаўленне да беларускай мовы ў Беларусі.

Пасля пратэстаў 2020–2021 гадоў Сяржук мусіў пакінуць Беларусь. Ён распавёў, як яму ўдалося працягнуць у Польшчы справу, якую рабіла «Школка жалезнага дрывасека» ў Беларусі. А яшчэ Сяржук прыдумаў жартаўлівы тэст, які дапаможа вызначыць сапраўднага беларуса.

Дарэчы, Сяржук распавёў, як ягоныя дзядулі і бабулі змагаліся з нямецкімі акупантамі:

Гісторыі
Як гэта, пайсці супраць нацысцкай акупацыі. Унук падпольшчыкаў Кедышак – аб праўдзівай гісторыі падполля
2022.02.10 07:30

У граматычнай частцы распавядаем, як па-беларуску называюцца розныя часткі твару, і як правільна ўжываць словы рыхтаваць і гатаваць.

Сталася = атрымалася

Вопратка = адзенне

Удзел – рус. участие

Строй = касцюм

Подых – рус. дуновение

Распавядаць = расказваць

Асветнік – рус. просветитель

Веліч (ж.р.) – рус. величие

Гонар – рус. гордость

Падмануць – рус. обмануть

Выгадаваць – рус. воспитать, вырастить

Далучыцца – рус. присоединиться

Нечакана – рус. неожиданно

Гуртавацца = яднацца

Таямнічы = таемны

Замінаць – рус. мешать

Утульны – рус. уютный, комфортный

Дасведчаны = абазнаны, вопытны

Сумны – рус. скучный

Цікаўнасць – рус. любопытство

Закранаць – рус. затрагивать

Непарыўна – рус. неразрывно

Хваляванне – рус. волнение

Веды – рус. знания

Тоеснасць – рус. тождественность, идентичность

Навідавоку = на віду, на вачах

Вольнае валоданне – рус. свободное владение

Зварот – рус. обращение

Стаўленне – рус. отношение

Паўздзейнічаць / паўплываць – рус. повлиять

Штуршок – рус. толчок

Грамадская ўстанова – рус. общественная учреждение

Крануць – рус. тронуть

Прымусіць – рус. заставить

Саромецца – рус. стесняться

Кшталтаваць удасканальваць – рус. совершенствовать

Здольнасць – рус. способность

Пазычыць – рус. одолжить

Рыхтавацца – рус. готовиться

Адшукаць – рус. отыскать

Лёс – рус. судьба

Загад – рус. приказ

Разлічвацца – рус. рассчитываться

Спатканне = сустрэча – рус. встреча

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:20 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Калаж з фота: Smityuk Yuri / TASS / Forum