Хто і як зарабляе на беларускай абароннай прамысловасці


Новае расследаванне праграмы «Давайце разбірацца» пра беларускіх бізнесоўцаў, якія набіваюць уласныя кішэні, завышаючы кошты на пастаўкі для айчыннай вайсковай прамысловасці. Хто зарабляе на беларускай абаронцы і куды ідуць сувязі бенефіцыяраў падазроных схемаў?

Беларусь за мінулую пяцігодку ўвайшла ў сусветны топ-20 краінаў – прадаўцоў зброі. У сваім расследаванні аўтары сцвярджаюць, што гэта не толькі важны артыкул прыбытку для ўладаў Беларусі, а таксама і кармушка для бізнесоўцаў з сумнеўнымі схемамі ўдзелу ў закупах.

Журналісты-расследавальнікі высветлілі, што бізнесовец Ігар Мядзведзь праз сетку пераважна замежных кампаніяў акупаваў нішу паставак на дзяржаўныя прадпрыемствы вайсковай прамысловасці ды ў навуковыя ўстановы Беларусі. Кошты гэтых паставак часам перавышаюць рэальныя цэны ў разы. Але кіраўніцтва дзяржаўных прадпрыемстваў рэгулярна маніпулюе конкурсамі на карысць Мядзведзя. Органы кантролю заплюшчваюць вочы ды адхіляюць скаргі канкурэнтаў.

Аўтары мяркуюць, што Ігар Мядзведзь звязаны з Уладзімірам Пефціевым – збройным баронам Аляксандра Лукашэнкі. Калі гэта так, то Мядзведзь можа ўваходзіць у вузкі клуб афшорных гандляроў узбраеннем, да якога належала нявестка Аляксандра Лукашэнкі і дзейны прэм’ер-міністр Беларусі.

Як праходзіла расследаванне крок за крокам, глядзіце ў праграме.

Калаж з фота: BelTa / TASS / Forum; Viktor Drachev / TASS / Forum; vKontakte