Анджэй Пачобут: Мы перажываем «правал бунту ў турме»


Супраціў у Польшчы скончыўся перамогай народа, а паўстанне ў Кітаі жорстка спынілі. Па якім шляху пойдзе далей пратэстны ўздым у Беларусі, разважаюць журналіст з Горадні Анджэй Пачобут і вядоўца «Размовы» Уладзімір Мацкевіч.

Рэпрэсіі будуць толькі ўзмацняцца, але новы выбух народнага пратэсту адбудзецца ў любым выпадку.

«Тое, што мы цяпер назіраем – гэта наступствы няўдалага бунту ў турме. Калі ў турме быў бунт і ён не прынёс перамогі, то ўмовы ўтрымання значна пагаршаюцца. Мы сутыкнуліся з тым, што ўмову пагоршыліся. І гайкі закруцяць яшчэ горш, таму што так як да 9 жніўня ўжо не атрымаецца», – апісаў свае адчуванні госць студыі.

Па якім шляху мы пойдзем далей? Разважаюць Уладзімір Мацкевіч і журналіст з Горадні Анджэй Пачобут.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце аўтамабілем або проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў, – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: Facebook-старонка Анджэя Пачобута, president.gov.by