Путаны Менску рыхтуюцца да рэферэндуму. Сатырычнае шоу


«Хай так TV» даведаўся, чаго чакаюць ад новай Канстытуцыі менскія путаны. Дзяніс Дудзінскі таксама мае ідэі наконт паправак у галоўны закон краіны.

Рэферэндум, вайсковыя вучэнні – столькі клопатаў, што рэжыму Лукашэнкі не хапае людзей, таму чыноўнікам даводзіцца працаваць начамі, а спартоўцам – рэзка змяняць спецыялізацыю. Нават шпіцу Вумку давядзецца асвойваць новыя трукі.

Калі вам было цікава, адкуль на радыё з’явілася Вольга Няфёдава і як Андрэй Мукавозчык прымудрыўся пісаць мацерны тэкст без мату, глядзіце размову з нашым госцем. Да нас завітаў Сяргей Кузін – стваральнікам слыннага «Альфа-радыё», якое з Радыё Вялікіх Пінгвінаў пераўтварылася ў прыдатак адміністрацыі «перасядзента».

  • Путаны Менску рыхтуюцца да рэферэндуму
  • Чым Лукашэнка можа мерыцца з Пуціным, каб выйграць?
  • Беларускія спартоўцы змяняюць прафесію
  • Дудзінскі здае экзамен з вайсковых навук
  • Цёмны бок белага шпіца Сінепалага
  • Паток думкі, які збівае з ног, або Хто захапіў розум чыноўнікаў
  • Папраўка ў Канстытуцыю ад Дудзінскага
  • У Беларусі з’явілася дзіцячая міліцыя! Чакаем дзіцячы ГУБАЗіК
  • Сяргей Кузін пра «Альфа-радыё», якое атрымала ўзнагароду за найлепшую забаўляльную праграму СНД з рук Міколы Фаменкі, а таксама пра прапагандыстаў ды іх таленты.

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.