Арчы – беларус, які жыве ў Чэхіі пасля прэзідэнцкіх выбараў – 2020. Падрабязней – у праграме «Беларускі свет».
Удзельнік пратэсту 2020 года. Прыхільніка актыўнага супраціву затрымалі 10 жніўня ў Горадні.
«Іх шалёна абурыла, што хтосьці можа выйсці і пачаць супраціўляцца. Яны прызвычаіліся за гэтыя гады, што Лукашэнка крывы, касы, але ў нас вялікія заробкі. У нас ёсць кватэры, ільготныя крэдыты. Жывем і жывем – а вам чаго не сядзіцца? Я выйшаў 10 жніўня ў горад, так як цудоўна разумеў, што будуць патрэбныя людзі, якія гатовыя змагацца са зброяй, арматурай. Я ўзяў сякеру з метровым дзяржаннем і бейсбольную біту», – дзеліцца Арчы.
Пасля пратэсту жонку Арчы выгналі з працы за адмову падтрымаць дзейныя ўлады. Сям’я пакінула краіну.
«Я пачынаю задумвацца пра людзей, якія сядзяць. Часта ўзгадваю людзей, якіх забілі. (…) Я сумую па Беларусі, мне рэальна не хапае. Нават калі для таго, каб усё змяніць, патрэбная вайна. А вайна – гэта кішкі, танкі, гусеніцы, адарваныя канцавіны. Нават калі, каб усё змяніць, спатрэбіцца вайна, я буду гэта вітаць».
Таксама ў праграме «Беларусі свет»:
Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» у аўторкі а 19:10. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.