Як беларуска сталася міжнароднаю футбольнаю суддзёю FIFA


Ірына Туроўская – футбольны арбітр FIFA ад Беларусі, якая жыве цяпер у Ашдодзе. Падрабязней у праграме «Беларускі свет»

Ірына нарадзілася ў Бабруйску, займалася жаночым футболам, гуляла за моладзевую зборную Беларусі. Пасля трэнавала жаночую каманду «Бабруйчанка» і сталася арбітрам, дасягнуўшы статусу суддзі FIFA:

«Розніцы паміж тым, каб судзіць мужчынаў і жанчын, няма. Розніца толькі ў хуткасці. А так, насамрэч, хамяць, грубяць, парушаюць правілы аднолькава. І нават справа можа дайсці да бойкі і там, і там. Адно што мужчыны фізіялагічна хутчэйшыя. Эмацыйнае напружанне аднолькавае. Табе і там, і там не хочацца прапусціць ні пенальці, ні чырвонай карткі, ні штрафнога».

Праз бюракратыю і забароны з боку федэрацыі спынілася кар’ера, Ірына зʼехала ў Ізраіль. Там змяніла прафесію на коўча. Ірына дае практычныя парады тым, хто хоча пачаць новае жыццё за мяжою.

Праграму «Беларускі свет» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайну архіве на нашай старонцы або на YouTube.

Belsat.eu