Магдалена Радзівіл. Мецэнатка, якая дала грошы на беларускае Адраджэнне


Магдалену Радзівіл называлі «эксцэнтрычнай дзівачкай», бо яна пры вялікім багацці і прыналежнасці да старадаўніх магнацкіх родаў лічыла сябе беларускай. Яна фінансавала беларускую справу, якая пры ёй ад газеты «Наша Ніва» вырасла да БНР.

Магдалена Радзівіл «напаўняла беларускую справу фінансамі і стабільнасцю, што дазволіла нацыянальным дзеячам зрабіць рывок ад першай газеты ў 1906 да абвяшчэння незалежнасці ў 1918 годзе», – апавядае вядоўца праграмы «Вусы Скарыны» Цімох Акудовіч.

Магдалена Радзівіл (1861–1945) належала да слыннага роду Завішаў гербу Лебедзь. Яе бацька – Ян Казімір Завіша – быў вельмі паважаным, але крыху эксцэнтрычным шляхцічам. Завіша шмат вандраваў па Беларусі, цікавіўся археалогіяй і шукаў старадаўнія гарадзішчы, селішчы, каменныя сякеры і косткі мамантаў. Да таго ж ён пачаў цікавіцца сялянскай культурай: слухаў народныя песні, запісваў паданні, казкі, шмат гутарыў з сялянамі, відавочна, па-беларуску.

У свае падарожжы ён часта браў двух малых дачок – Марыю Еву і Марыю Магдалену. Марыя Магдалена слухала асабліва ўважліва.

У 1882 годзе Магдалена выйшла замуж за Людвіка Юзафа Красінскага, які быў амаль на 30 гадоў старэйшы за яе, але па вушы закахаўся ў маладзенькую Завішу.

Чым скончылася гісторыя Магдалены з Юзафам Красінскім? Як яна апынулася ў Лондане? Чым яна захапіла 26-гадовага магната Вацлава Мікалая Радзівіла, вядомага ў той час сваймі прыгодамі на англа-бурскай вайне і войнах на Балканах ды ўдзелам у абароне Порт-Артуру ў час расейска-японскай вайны? Чаму ў лонданскіх і варшаўскіх салонах асудзілі шлюб Магдалены і Вацлава Мікалая Радзівіла? Чаму Магдалена Радзівіл фінансавала беларускае выдавецтва «Загляне сонца і ў наша аконца»? Як з ёй звязаны ордэн марыянаў, які стаў кузняй беларускіх кадраў на ўсё ХХ стагоддзе? Адказы на гэтыя пытанні шукайце ў новым выданні праграмы «Вусы Скарыны».

Праграму «Вусы Скарыны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на канале YouTube.