У палку Каліноўскага ваюе дызайнер са штабу Віктара Бабарыкі


Кос – актыўны ўдзельнік пратэставых акцыяў у 2020 годзе ў Беларусі, ён адказваў за дызайн у штабе кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі, а 17 лістапада 2020 года вымушана з’ехаў у Кіеў.

Пачатак расейскай ваеннай агрэсіі ваяр сустрэў у Кіеве. Наш герой быў з першых, хто далучыўся да шыхтаў беларускіх добраахвотнікаў:

«На наступны дзень мы сабралі шмоткі і паехалі далучацца да хлопцаў. Так я трапіў у батальён, на той момант нас было 30 чалавек. Я ў спісе быў 25-ты, калі я запісваўся».

Тады Кос і пазнаёміўся з камандзірамі Брэстам і Волатам. Спачатку Кос далучыўся да беларускіх добраахвотнікаў як ваяр, прайшоў тактычную і медычную падрыхтоўку, цяпер ён адказвае за візуал, дызайн і сацсеткі палка Каліноўскага. Менавіта Кос стварыў лагатып палка.

Але гэта не значыць, што наш герой не быў на перадавой:

«Найскладаней было на пачатку, калі ты прыехаў на нуль, ты ўжо ведаў, што там будзе жэсць, і там будзе ўсё, што ты бачыў на відэа. На вайне хутчэй не страх, а ты загартоўваешся. Ты становішся больш жорсткі».

Глядзіце гэтае выданне «Ваяроў», і вы даведаецеся пра дзейнасць Коса ў штабе Віктара Бабарыкі, пра тое, якімі асобамі і камандзірамі былі Брэст і Волат, пра зацятыя баі, у якіх удзельнічаў наш герой, і, вядома, пабачыце ўнікальны фота- і відэаархіў нашага героя.

Ваяры
Беларус ваяваў у «Азове», цяпер зноў змагаецца з акупантамі
2022.10.16 10:05