Дар’я Чульцова пра здзекі, даносы і жыццё пасля турмы


Дар’я Чульцова – таленавітая аператарка, якая была затрыманая, калі вяла стрым разам з журналісткай Кацяй Андрэевай з плошчы Пераменаў. Пасля двух гадоў за кратамі яна вызвалілася і распавяла сваю гісторыю.

3 верасня Дар’я Чульцова выйшла на волю пасля двух гадоў у калоніі. Яе разам з журналісткай «Белсату» Кацярынай Андрэевай схапілі 15 лістапада 2020 года пасля стрыму з плошчы Пераменаў у Менску з акцыі памяці Рамана Бандарэнкі.

Hавiны
Журналістка Дар’я Чульцова выйшла на волю пасля двух гадоў калоніі
2022.09.03 11:52

«Калі я пачынаю пра гэта гаварыць, я заўсёды пачынаю плакаць. І адразу думаю пра Тоню [Антаніна Канавалава. – Рэд.], пра Аліну, пра Машу [Марыя Каленік. – Рэд.]. Людзі, з якімі я там пазнаёмілася, – я разумею, што яны застануцца ў маім жыцці… Я іх чакаю, яны сталі маімі роднымі людзьмі. Там без гэтага ніяк. І вы становіцеся проста сям’ёй», – распавядае Даша Чульцова.

Гісторыі
«Ніколі не пытайся ў зняволенага: «Як ты?..» Вялікая размова з Дар’яй Чульцовай – на 38-ы дзень пасля турмы
2022.10.13 18:30

Неўзабаве ёй і Кацярыне Андрэевай выставілі абвінавачанні паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак») і накіравалі ў турму ў Жодзіна.

«Калі перавялі ў Жодзіна, мяне вялі па нейкіх катакомбах, лабірынтах, а ў мяне торбы цяжкія. А мне трэба было прайсці. Мяне падводзяць да камеры, там жалезныя непрабіўныя дзверы. Я заглядаю ўсярэдзіну, а там проста нейкае пекла на зямлі. Там дванаццаць чалавек, святла амаль няма, на вокнах краты, потым – рэшка. Гэта як такія жалюзі, якія не адкрываюцца, металічныя, якія цалкам закрываюць святло, аблезлыя сцены незразумелага колеру, бятонная падлога, двух’ярусныя ложкі, паўсюдна напалена… Людзі, як вожыкі нейкія, перасоўваюцца. Жанчыны, хто ў халаце, хто ў спартовым гарнітуры. І вось калі я зайшла ў гэтую камеру, там была Вольга Класкоўская. [Вольга Класкоўская – палітзняволеная, 2 гады і 6 месяцаў зняволення. – Рэд.]. Я заходжу, яна адразу на мяне так: «Палітыка?» Я такая «Мгм». Яна такая: «Зараз, адну хвіліну, я вызвалюся, і мы з табою паразмаўляем». Я такая: «Добра». Мяне адразу пасадзілі на лаву, пачалі прапаноўваць гарбату», – распавядае Даша пра першыя хвіліны ў жодзінскай турме.

Яна ўжо больш за месяц на волі, але ачуняць пасля жудасных выпрабаванняў ёй яшчэ вельмі цяжка. Сёння дзяўчына марыць пра грамафон з кружэлкамі і падарожжа ў горы.

Як Даша Чульцова перажыла два гады за кратамі? Што было самае цяжкае для яе на Валадарцы і ў турме ў Жодзіне? Як ставіліся адно да аднаго «палітычныя»? Як дзяўчына супрацьстаяла тым, каму яна не падабалася, а таксама як заставацца сабою ва ўмовах, калі за табою ўвесь час сочаць? Пра слёзы і панічныя атакі, песню пра маманцяня – і шмат чаго іншага глядзіце ў новым выданні праграмы «Беларус беларусу».

Калі вы хочаце падтрымаць нашых герояў, нязломных артыстаў і іхных дзяцей, лістуйце нам: belarus2belarus@gmail.com

Далучайся да нашых суполак у Facebook ды Instagram.

І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога. Дзе мы разам – там і Беларусь.

Праграму «Беларус беларусу» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.