Прычыны ўмацавання беларускага рубля трэба шукаць у экспарце?


Беларускі экспартны цуд усцяж працягваецца. Але пад яго ўжо закладзеная гадзіннікавая бомба, папярэджваюць міжнародныя эксперты. Ці доўга будзе працягвацца эканамічны цуд, разбіраемся ў праграме «Эканоміка з Чалым».

Усе прызвычаіліся, што паскарэнне інфляцыі прыводзіла да паслаблення курсу беларускага рубля. Рост інфляцыі ўнутры краіны прыводзіў да змены канкурэнтаздольнасці нашых тавараў на вонкавым рынку, памяншэння валютнай выручкі і ціску на рубель. То бок сувязь паміж ростам інфляцыі і курсам рубля, які падаў з-за гэтага, была праз вонкавы рынак. Цяпер гэтая сувязь іншая. Тлумачыць эканаміст Сяргей Чалы:

«Зараз эфект гэтага вонкавага цуду. Калі на вонкавых рынках нічога не змянілася. Вось гэты экспартны цуд адначасова з’яўляецца прычынай і павелічэння колькасці грошай у эканоміцы, і ростам інфляцыі, і ўмацавання беларускага рубля».

Як доўга гэта можа працягнуцца ўмацаванне рубля?

«Курс беларускага рубля пачне слабець раней, чым сурʼёзна пачне знікаць гэты экспартнае цуд. Будзе апераджальны індыкатар», – прагназуе эканаміст.

Таксама ў праграме «Эканоміка з Чалым»:

  • Нацбанк дазваляе рублю ўмацавацца;
  • Вакцынацыя правалена. Што далей?

Калаж з фота: pixabay.com

Belsat.eu