Падлічылі, колькі каштуе беларусам ізаляцыя


За апошнія два гады цэны на аўтамабілі ў Беларусі падскочылі амаль удвая. І гэта не ў рублях, а ў доларах. Беларусы і раней ездзілі купляць парашок і памперсы ў Літву і Польшчу, а цяпер кошты адрозніваюцца ўдвая. Як збіраюцца гэтую праблему развязваць улады? Разбіраемся ў праграме «Шчыра кажучы»:

Цэны ў Беларусі выраслі не толькі на харчы, але і на адзенне, абутак, пабытовую тэхніку – больш як на 20 %. Лідары падаражэння – тавары асабістай гігіены, яны пачалі каштаваць на 33 % болей. І аўтамабілі, за якія цяпер беларусы аддадуць на палову болей.

«Апошнія месяцы кошт перагону любой фуры, любога грузу з Еўропы ў Беларусь моцна павысіўся. Гэта звязана і з санкцыямі, і з сітуацыяй на мяжы. Плюс да гэтага ёсць праблемы з, так скажам, фінансавай лагістыкай. Любая праводка грошай з Беларусі ці ў Беларусь можа не адбыцца. Грошы могуць быць замарожаныя ці адхіленыя банкам-карэспандэнтам. Ад гэтага рытэйлеры вымушаныя прымаць на сябе ўсе гэтыя рызыкі. І ўсе гэтыя рызыкі яны перакладаюць у кошт, які ўжо бачаць спажыўцы ў крамах», – тлумачыць эканаміст Леў Львоўскі.

Да прыкладу, аўтамабілі «Geely» ёсць аднымі з найбольш прадаваных у Беларусі. Збіраюцца яны з кітайскіх машынакамплектаў. І праз больш як 5 гадоў пасля запуску вытворчасці ў 2018 годзе лакалізацыя на іх дасягнула 50 %, як сцвярджаюць беларускія ўлады. Аднак гэта зусім не значыць, што палову камплектавальных для «Geely» вырабляюць у Беларусі.

Таксама ў праграме «Шчыра кажучы»:

  • Дзе цяпер першы беларускі ноўтбук «Калега» 2009 года?
  • Які лёс у беларускага планшэта?
  • Ці будзе папулярным чарговы першы ноўтбук ад «Гарызонту»?

Belsat.eu