Адкаты, крадзеж і карупцыя ў айчыннай энергасістэме


Даследуем анансаваныя Лукашэнкам грандыёзныя змены ў галіне энергетыкі праз паўгода пасля рэфармавання.

Апошнія гады ўлады Беларусі істотна скарацілі інвестыцыі ў энергетычную інфраструктуру, а вось маштабы адкатаў і схемаў з прыкметамі карупцыі, да якіх прыгледзеліся следчыя журналісты з новага выдання «Давайце разбірацца», застаюцца ранейшыя.

Хто і як выводзіць грошы з беларускай энергасістэмы, а хто і чаму пакрывае гэта ў вярхах улады, – глядзіце ў новым супольным расследаванні праграмы «Давайце разбірацца», Альянсу незалежных расследавальнікаў і «Кіберпартызанаў».

Давайце разбірацца
Як энергетыкі распільваюць грошы на ачыстку кацельных. Расследаванне «Белсату»
2018.05.30 16:02

Таксама вы даведаецеся: як налічваецца аплата электрычнасці ў жыроўках; на што пайшоў журналіст Станіслаў Івашкевіч, каб атрымаць афіцыйны каментар ад дырэктара «Белэнерга» Паўла Дразда.

Поўны тэкст расследавання даступны ў фарматах pdf, mobi, epub.

Калаж з фота: belsat.eu, Nataliya Fedosenko / Mikhail Metzel / TASS / Forum