Святар з роду Ордаў 150 разоў пабываў на фронце ва Усходняй Украіне


Яўген Орда – святар Кацярынінскай царквы ў Чарнігаве, што ва Украіне, паходзіць са знакамітага беларускага роду Ордаў. Ягоны продак – вядомы мастак і кампазітар Напалеон Орда. Сам айцец Яўген нарадзіўся ў Расеі, але ёсць шчырым патрыётам Украіны і Беларусі. Больш за 150 разоў ён выпраўляўся на фронт ва Усходняй Украіне, дзе з 2014 г. не спыняецца ўзброены расейска-ўкраінскі канфлікт. Святар падтрымлівае ўкраінскіх вайскоўцаў, якія бароняць незалежнасць Украіны, прывозіць ім лісты ад родных і перадачы ад неабыякавых грамадзянаў.