Анатоль Лябедзька: Макей можа займацца адкрытым шантажом


Санкцыі супраць шэрагу прадпрыемстваў Беларусі ўвялі нават раней, чым меркавалася, а словы міністра замежных справаў Уладзіміра Макея пра тое, што грамадзянская супольнасць проста знікне, калі гэтак станецца, яшчэ вісяць у паветры. Чаго чакаць беларускай грамадзянскай супольнасці? Разбіраемся ў «Размове» Віталя Цыганкова.

Госць студыі – кіраўнік экспертнай групы «Еўрапейскі дыялог» Анатоль Лябедзька зазначае, што словы Уладзіміра Макея адназначна ўспрымаюцца як шантаж: калі вы ўведзяце санкцыі, мы будзем біць па сваіх. Але наўрад ці гэта спыніць Захад.

«Сёння ёсць разуменне, што калі б яны былі паслядоўнымі, прынцыповымі ў 1996 годзе, то выдаткі, высілкі на тое, каб развязаць беларускую праблему, былі б значна, у разы меншыя, чым сёння», – падкрэсліў Анатоль Лябедзька.

Адмыслова для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце аўтамабілем або проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў, – гэта для вас:

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.