Украінская мова сарвала планы расейскіх акупантаў


Якую ролю грае мова ў вайне ва Украіне? Чаму ўкраінскія жаўнеры прынцыпова гавораць па-ўкраінску, а прапагандысты Пуціна і Лукашэнкі ўжываюць навамоўе? Пра гэта «Мова нанова» пагутарыла з прафесарам Святланаю Раманюк, якая выкладае ўкраінскую філалогію ў Варшаўскім універсітэце.

Украінец і беларус лёгка паразумеюцца і без перакладчыка. Але розніца паміж украінскаю і беларускаю мовамі ўсё ж ёсць і вельмі істотная. Свядома ігнаруючы гэтую розніцу, расейская прапаганда спрабуе навязаць ідэю пра адзінасць трох блізкіх, але ўсё ж розных народаў: расейцаў, беларусаў і ўкраінцаў.

Украіна, як і Беларусь, яшчэ нядаўна была вельмі русіфікаванаю краінаю. Але ў адрозненне ад беларусаў, атрымаўшы незалежнасць, украінцы прынялі толькі адну дзяржаўную мову.

Што збліжае, а што аддаляе беларускую і ўкраінскую мовы? Як выглядае моўная сітуацыя ва Украіне? Чаму для будавання ўласнае краіны было так важна прыняць адну дзяржаўную мову? Як рэгулюецца ўжыванне моваў на ўзроўні закону, і навошта створаная пасада моўнага омбудсмана? На гэтыя ды іншыя пытанні нам адказала прафесар Святлана Раманюк.

Граматычная частка прысвечаная небяспецы навамоўя або навамовы (newspeak) – штучнае прапагандысцкае мовы, накіраванае на маніпуляцыю думкамі грамадзянаў. Сам тэрмін прапанаваў пісьменнік Джордж Оруэл у рамане «1984».

Тоеснасць = ідэнтычнасць

Слушно (укр.) / слушна (бел.) – рус. правильно

Чинник (укр.) / чыннік (бел.) – рус. фактор

Свідчить (укр.) / сведчыць (бел.) – рус. свидетельствовать

Дбати (укр.) / дбаць (бел.) – рус. заботиться

Безпека (укр.) / бяспека (бел.) – рус. безопасность

Перакладчык – рус. переводчик

Передусім (укр.) / перадусім (бел.) – рус. прежде всего

Повинні (укр.) / павінны (бел.) – рус. должны

Підсвідомість (укр.) / падсвядомасць (бел.) – рус. подсознание

Тішимося (укр.) / цешымся (бел.) – рус. радуемся

Схід (укр.) / усход (бел.) – рус. восток

Уварванне – рус. вторжение

Заперечувати (укр.) / запярэчваць (бел.) – рус. возражать

Сучасний (укр.) / сучасны (бел.) – рус. современный

Тривала (укр.) / трывала (бел.) – рус. продолжалась

Кроки (укр.) / крокі (бел.) – рус. шаги

Зловживання (укр.) / злоўжыванне (бел.) – рус. злоупотребление

Прыгнёт – рус. угнетение

Зносіны = камунікацыя

Південь (укр.) / поўдзень (бел.) – рус. юг

Вайсковец – рус. военный

Пераважна – рус. преимущественно

Імкненне – рус. стремление

Намаганне – рус. усилие

Військо (укр.) / войска (бел.) – рус. армия

Розуміння (укр.) / разуменне (бел.) – рус. понимание

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:20 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Калаж з фота: mil.gov.ua; CTVBY / YouTube; Первый канал; Министерство обороны Республики Беларусь / Telegram