Нашто Расеі сталіца Украіны?


Пуцін рызыкнуў усім дзеля здабыцця Кіева. Чаму? Што такога важнага хавае гэты прыгожы горад на Дняпры? Якія старонкі кіеўскай гісторыі Пуцін спрабаваў перапісаць, калі трызніў пра Леніна як заснавальніка Украіны?

Цягам сваёй доўгай гісторыі Кіеў неаднойчы занепадаў, але заўсёды вяртаў сваё значэнне, рабіўся прыгажэйшы і пышнейшы. Ёсць у гэтага гораду дзіўная здольнасць да аднаўлення, нават пасля самых страшных знішчэнняў.

Гэтае выданне праграмы паўстала ў той момант, калі расейскія войскі ў бяссільнай злосці абстрэльвалі Кіеў і спрабавалі зламаць дух украінскіх жаўнераў, якія яго адважна баранілі.

Чаму вольны Кіеў гэтак злуе Маскву, распавёў аўтар і вядоўца праграмы, гісторык Цімох Акудовіч.

Праграма «Вусы Скарыны» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 19:10. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Калаж з фота: Gleb Garanich / Reuters / Forum; kinopoisk.ru