Ці страшна заходзіць у беларускую аптэку?

Калі трапляеш у беларускую аптэку, спярша можна разгубіцца: «галачкі», «пушкі», «жабкі» ды ўсялякія іншыя «наспелі». Але нічога страшнага ў гэтым няма, бо аптэкарка ўсё патлумачыць ці нават прадублюе на расейскай мове.

Госця праграмы – беларускамоўная аптэкарка Ганна Цубер, якая захапляецца раслінамі і добра знаецца на зёлках.

Якія зёлкі падымаюць настрой? Чым адрозніваецца «пігулка» ад «таблеткі»? Якую такую пушку можна купіць у аптэцы? Чаму Ганна перайшла на беларускую мову? Як рэагуюць кліенты на беларускамоўную аптэкарку? Як лепш казаць пра жанчыну: «аптэкар» ці «аптэкарка», «прэзідэнт» ці «прэзідэнтка»? Як самому пачаць гаварыць па-беларуску? Пра ўсё гэта – у гутарцы з Ганнаю Цубер.

У граматычнай частцы патлумачым, што мы адпраўляем поштай – пісьмо ці ліст, і як па-беларуску клічуць тых, хто гэтую карэспандэнцыю дастаўляе.

Таксама гледачоў чакае бонус – рубрыка «Дзіцячая заМова».

Вядоўцы перадачы – Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская.

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:20 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Калаж з фота: Hans Braxmeier / Pixabay, Katsia Jazwinska / unsplash

Больш матэрыялаў

Колькі трэба амапаўцаў на адну дзяўчыну-мастачку?

Майстар-клас па рыторыцы, каб зрабіцца больш упэўненым у сабе

Затрымалі і пагражалі адправіць дзіця ў прытулак

БНР была ўдвая большая за сучасную Беларусь

Удзельнікі пратэстаў наламалі дроў у Курапатах

Ганна Севярынец: Беларускі пратэст набыў непераможныя рысы

Што агульнага паміж татуяваннем і беларускай мовай?

Колькі часу трэба, каб загаварыць па-беларуску?