«Цябе пазнаюць і ты проста не атрымліваеш працы» – Памідораў пра скасаваныя канцэрты і пераезд у Польшчу


Расказваем пра кінафестываль «Watch Docs Belarus», да якога гэтым разам можна далучыцца онлайн у Беларусі, Украіне, Літве і Польшчы, а таксама пра навінкі ад гурта «Разбітае сэрца пацана». Да таго ж, абмяркоўваем з легендай беларускага року Аляксандрам Памідоравым ягоную працу на Камароўскім рынку, пераезд у Польшчу, а таксама – ці будзе беларуская музыка знішчаная праз масавы пераезд музыкаў за мяжу.