Ці пачалася расейская акупацыі Беларусі? «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою


Расейскія войскі пачынаюць прыбываць у Беларусь. Навошта Лукашэнку «Саюзная рашучасць»?

Расейскія войскі пачынаюць прыбываць у Беларусь, паводле крыніцаў Conflict Intelligence Team, хаця да даты пачатку расейска-беларускіх вучэнняў «Саюзная рашучасць» яшчэ тры тыдні. Гэта дае падставы думаць, што вучэнні – гэта толькі прыкрыццё для ўводу ў нашу краіну войскаў Расеі. Ці не планаваныя раней вайсковыя манеўры азначаюць акупацыю Беларусі? Разбіралася Вольга Міцкевіч

Беларускім вайскоўцам трэба пераходзіць на бок Украіны. Інтэрв’ю з Зянонам Пазняком

Таксама палітык ацэньвае пазітыўную ролю Нурсултана Назарбаева, каментуе вынікі пратэстаў у Казахстане, агрэсіўныя дзеянні пуцінскага рэжыму супраць Украіны і ўваход расейскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі. Распавядае пра невядомыя дэталі падзення камуністычнай імперыі. Як удалося пазбегнуць вялікай крыві? Ці ўдасца Крамлю аднавіць Імперыю Зла ў версіі міні? Што рабіць беларусам, калі Крэмль атакуе Украіну?

Хуткі наступ расейцаў на Украіну не выглядае нерэальным. Як можа выглядаць агрэсія Пуціна?

Паведамленні заходніх медыяў пра магчымы хуткі наступ расейцаў на Украіну не выглядаюць занадта нерэальнымі. Крыніцы спасылаюцца на дадзеныя выведкі. Асабліва небяспечна гэта гучыць на фоне звестак аб расейска-беларускіх вучэннях ля мяжы з Украінай у сярэдзіне лютага. Расейскія войскі ўжо ў Беларусі, а Кіеў прымае супрацьтанкавыя ракетныя комплексы ад Вялікай Брытаніі. Ці нападзе Крэмль на Украіну з тэрыторыі Беларусі і як увогуле можа адбывацца атака Масквы? Адказы шукаў Зміцер Міцкевіч.

Пратэсты задушаныя, апошні самалёт з расейскімі вайскоўцамі паляцеў. Калі Казахстан паўстане зноў?

Казахстан застаўся сам-насам з разбуранымі акіматамі ды сотнямі загінулых. На тых, хто выжыў, заводзяць крымінальныя справы. З’явіўся Назарбаеў, якога не бачылі некалькі тыдняў, а дзейсны прэзідэнт Такаеў умацоўвае ўладу і будуе сілавую дзяржаву. На вуліцах больш няма пратэстоўцаў, але ці надоўга гэта?

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою глядзіце шточацвер а 21:40. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілях у Facebook і «Аднакласніках»! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.