Чаму Беларусь не стала пратэстанцкай?


Рэфармацыя паўсюдна спрыяла росту нацыянальнай самасвядомасці. Як гэта паўплывала на беларускія землі? Даведаемся ў праграме «Intermarium».

Пашырэнне рэфармацыйнага руху выклікала супраціў пэўнай часткі грамадства, што, урэшце, прывяло да крывавых канфліктаў, якія прынята называць рэлігійнымі войнамі. Яны змянілі геапалітычнае аблічча тагачаснай Еўропы і сталі прычынай мільённых ахвяраў у розных яе частках. Але як пратэстанцтва змяніла сучасную Еўропу?

«На беларускіх землях эліта ўспрыняла рэфармацыю пазітыўна. У нас стварылася матываваная эліта, што вяла краіну ў бок еўрапейскіх каштоўнасцяў. Падобнае атрымліваецца і цяпер. Ёсць эліта, арыентаваная на ўсход – яна будзе цягнуць краіну на ўсход. Калі будзе эліта, арыентаваная на Еўропу – яна будзе развівацца ў гэтым кірунку. Нам трэба больш дэмакратыі, больш рэлігійных свабодаў, іначай нас чакае чарговая згуба нацыянальнай свядомасці», – разважае сустаршыня БХД Георгій Дзмітрук.

Рэфармацыя ўзбагаціла беларускую культуру многімі славутымі імёнамі, сярод якіх былі Васіль Цяпінскі, Сымон Будны, Ян Намыслоўскі і многія іншыя, а таксама пакінула велічную архітэктурную спадчыну, з якой да нашых дзён захавалася толькі невялікая частка. Спачатку на беларускія землі прыйшлі лютэране, яны прамаўлялі ў нямецкіх супольнасцях. Але потым зʼявіліся кальвіністы.

«Калі на тэрыторыі Рэчы Паспалітай зʼяўляюцца кальвінісцкія грамады, то адразу зʼяўляецца спроба выкарыстаць нацыянальную культуру, перакладаць тэксты на нацыянальную мову, рабіць казані па-польску, а потым зʼяўляюцца пэўныя тэксты русінскай мовай. Гэта адразу робіць рэлігійную фармацыю блізкай да нацыянальнага асяроддзя», – тлумачыць доктар філасофскіх навук Раман Салавей.

У адрозненне ад Заходняй Еўропы, на землях тагачаснай Рэчы Паспалітай рэлігійнае супрацьстаянне паміж пратэстантамі і каталікамі не перарасло ў рэлігійныя войны.

Госці праграмы «Intermarium»:

  • Раман Салавей, доктар філасофскіх навук, дырэктар Усходнееўрапейскага інстытуту тэалогіі, Украіна
  • Томаш Кэмпа, доктар гісторыі, Торунскі ўніверсітэт, Польшча
  • Георгій Дзмітрук, сустаршыня БХД, Беларусь

Belsat.eu