Лукашэнку змусяць сімуляваць дэмакратызм


Што адбываецца ў адносінах паміж афіцыйным Менскам і Еўразвязам пасля званкоў Ангелы Мэркель Аляксандру Лукашэнку? Ці сапраўды беларускія ўлады пойдуць на заканчэнне мігранцкага крызісу ці яны будуць трымаць яго ў запасе, каб зноў распачаць у любы момант? Што азначае заклік Пуціна да ўладаў Беларусі пачаць дыялог з апазіцыяй?

На гэтыя ды іншыя пытанне Віталь Цыганкоў паразважаў з чарговым госцем «Размовы» – палітолагам з Прагі Аляксандрам Марозавым.

Некаторыя думкі, якія агучыў Аляксандр Марозаў:

  • Званкі Мэркель Лукашэнку – не вельмі добрыя навіны
  • Цяпер па-за рамкамі працэдураў Еўразвязу кожны кіраўнік краіны ЕЗ можа званіць Лукашэнку па прыкладзе Мэркель
  • Міграцыйны крызіс яшчэ не скончаны: не выключана, што ў адказ на слабасць з боку Мэркель крызіс толькі будзе ўзмоцнены
  • У Лукашэнкі застаюцца магчымасці інспіраваць канфлікт на мяжы з Украінай

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Belsat News».