Ці могуць беларусы паўтарыць учынак Андрэя Зельцара? Адказваюць псіхолагі


Узброенае супрацьстаянне палітычным рэпрэсіям, падвойнае забойства пры спробе затрымання Андрэя Зельцара – гэта чарговая беспрэцэдэнтная рэч для незалежнай Беларусі. Што змянілася ў галовах беларусаў і якой псіхалагічнай дынамікі чакаць далей?

Хоць беларускія пратэсты й называюць мірнымі, але яшчэ нават да выбараў і пасля іх мітынгоўцы спрабавалі даваць сілавікам адпор таксама і сілаю. Псіхолагі звязваюць гэта з адсутнасцю вынікаў. То бок беларусы падчас перадвырчай кампаніі актыўна ставілі подпісы за альтэрнатыўных кандыдатаў, прыходзілі на мітынгі, але атрымалі тое, што адзін з канкурэнтаў Лукашэнкі апынуўся за кратамі, а другі не быў зарэгістраваны як кандыдат. А пасля выбараў беларусы, якія масава аддавалі свае галасы за Ціханоўскую, зноў жа не пабачылі выніку ад сваіх дзеянняў.

«Гэта дзеянне безвыходнасці, чалавек не разумее, якім цывілізаваным спосабам ён можа чагосьці дамагчыся. Чалавек ідзе на радыкальныя дзеянні», – тлумачыць Ірына Губэладзэ, кандыдат псіхалагічных навук з Інстытуту сацыяльнай і палітычнай псіхалогіі.

Інтэрв’ю
«Ён павінен быў разумець, што гэта адназначная параза». Псіхолаг пра паводзіны Андрэя Зельцара
2021.09.29 20:05

Але выпадак з Андрэем Зельцарам, які паводле афіцыйнай версіі застрэліў афіцэра КДБ у сваёй кватэры, псіхолагі не схільныя разглядаць як праяву радыкалізацыі грамадства. Бо ніхто не ведае сапраўдных матываў гэтага чалавека, ягонага псіхалагічнага стану. Відавочна, што гэта не сістэмны і не арганізаваны выпадак, Зельцар не нападаў, а абараняўся.

«Часам такія радыкальныя дзеянні не настолькі свядомыя, каб выказаць здагадку, што чалавек палічыў, што мне будзе пагражаць тэрмін, я ўсё жыццё прасяджу ў турме, і гатовы стрэліць. Магчыма, такога рацыянальнай разважання не было ў прынцыпе. Крык адчаю, таму што чалавек не бачыць адэкватных спосабаў рэагавання. […] Ці будзе гэта паўтарацца? Гэта – абсалютна індывідуальнае дзеянне ў кватэры канкрэтнай асобы, гэта не масавая з’ява», – каментуе Ірыны Губэладзэ.

Як псіхалогія тлумачыць падзеі, што пачаліся ў 2020 годзе? Якія псіхалагічныя стадыі праходзяць беларусы па розны бок барыкадаў і якога лагічнага развіцця можна чакаць? Чаму беларусы адчуваюць віну пасля выбараў-2020? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні глядзіце ў выданні «Шчыра кажучы».

Праграма «Шчыра кажучы» з Арынаю Маліноўскай выходзіць штосераду а 19:05 у эфіры «Белсату», а таксама на нашым канале YouTube-канале.

Калаж з фота: belsat.eu, Russian Foreign Ministry / TASS / Forum, svaboda.org