Каб кнігу прызналі экстрэмісцкай, дастаткова, каб у назве былі словы «беларускі» і «нацыянальны»


Беларускія нелегітымныя ўлады ў сакавіку гэтага году прызналі экстрэмісцкай кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя». Вядома, ім бы хацелася прызнаць экстрэмісцкай ня толькі кнігу, але і саму беларускую ідэю. Дарэчы, як і беларускую незалежную журналістыку, з якой яны так зацята змагаюцца.

Пра свабоду прэсы і свабоду думкі Віталь Цыганкоў паразмаўляў з адным з аўтараў кнігі «Беларуская нацыянальная ідэя», неаднаразовым лаўрэатам прэміі БАЖ журналістам «Еўрарадыё» Змітром Лукашуком.

Вось некаторыя цікавыя думкі, якія агучыў Зміцер Лукашук падчас размовы:

  • Каб кнігу прызналі экстрэмісцкай, дастаткова, каб у назве былі словы «беларускі» і «нацыянальны».
  • Мець беларускі пашпарт – гэта яшчэ не азначае быць беларусам. А быць беларускім прэзідэнтам – гэта яшчэ не азначае быць кіраўніком нацыянальна арыентаванай краіны.
  • Трэба рабіць сваю справу з любоўю да Беларусі і з гонарам за сваю Радзіму.
  • Не трэба заўсёды гнацца за колькасцю праглядаў. Варта памятаць, што журналісты займаюцца не толькі інфармаваннем, але яшчэ і адукацыяй сваёй аўдыторыі.

Размову цалкам глядзіце на YouTube-канале «Belsat news».