Кніга казак з-за кратаў, кінафестываль, што выжыў, і беларускі тэатр у Беластоку


Самай кранальнай культурніцкай навіной тыдня стаў зборнік казак пра Тату і Пінгвіна, які палітзняволены Аляксандр Васілевіч напісаў за кратамі. Жонка Аляксандра Надзея Зелянкова падрыхтавала кнігу да дня нараджэння мужа, а нам расказала пра тое, як тая паўстала.

А з нагоды старту кінафестывалю «Паўночнае ззянне» – аднаго з нямногіх, што яшчэ засталіся ў Беларусі, – размаўляем з яго дырэктаркай Воляй Чайкоўскай. У тым ліку пра тое, як гэта сёння – арганізоўваць кінафэст у Беларусі.

У працяг тэмы кіно рэжысёр Максім Швед пракаментуе праект, які прапаноўвае бясплатную адукацыю для фільмэйкераў у варшаўскай Школе Вайды (спойлер: кажа, што гэта крутая магчымасць).

Бонусам скажам пару словаў пра два незалежныя тэатральныя праекты: не маючы доступу да рэальнай сцэны ў Беларусі, яны будуць паказаныя ў Беластоку.