Гайнаўка – плод «змрочнага нямецкага генія»


На польскім ускрайку Белавежскай пушчы стаіць «лясны горад» Гайнаўка. Сёння гэта важны цэнтр беларускай культуры. Спярша Гайнаўка была леснічоўкаю, дзе жыў ахоўнік пушчы. Але ўсё змянілася ў Першую сусветную вайну.

Гісторыя Гайнаўкі пачынаецца ў XVI ст. Тады тут была сядзіба лесніка, але назва Гайнаўка з’явілася пазней, у XVIII ст. Паселішча заставалася маленькай вёскай ажно да Першай сусветнай вайны. І гэта нягледзячы на тое, што ў Гайнаўцы перакрыжоўваліся дзве чыгуначныя лініі. Чыгунка не спрычынілася да росту паселішча, як у выпадку Баранавічаў. Развіццё Гайнаўкі – справа рук «змрочнага нямецкага генія». Дзякуючы яму ў міжваенны перыяд шмат людзей выратаваліся ад беспрацоўя, а маленькая вёсачка стала горадам.

Каго абяссмерціла назва Гайнаўка? Якія падзеі Першай сусветнай вайны далі штуршок развіццю мястэчка? Кім былі людзі, якія засялілі Гайнаўку ў міжваенны перыяд, і якія звычаі яны прынеслі з сабою? Якую ролю ў гісторыі Гайнаўкі адыгралі беларусы? Хто такія «праваслаўныя палякі» і якое месца ў Польшчы займае Праваслаўная царква? Ці збераглі гайнаўскія беларусы сваю нацыянальную тоеснасць?

Распавесці пра Гайнаўку нам дапамаглі краязнаўца Яўген Янчук, пісьменнік Міхась Андрасюк і вікарый сабору Святой Тройцы Мікіта Казакевіч.

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 19:10. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Мы таксама зрабілі віртуальную мапу, мапу «Загадак беларускай гісторыі»:

Калаж з фота: Тартак у Сколэ (цяпер – Украіна) szukajwarchiwach.gov.pl