Чым лукашызм падобны да «Талібану»?


Якія памылкі «Талібану» паўтарае Лукашэнка? Як талібы могуць дапамагчы беларусам? Чаму спартоўцамі зацікавілася падатковая? Да чаго можа прывесці адмена маршрутаў Беларускаю чыгункай? На гэтыя ды іншыя пытанні шукалі адказы ўдзельнікі чарговага выдання праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі».

Гасцямі былі экспертка Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў Кацярына Шмаціна, адмысловец у нееўрапейскіх цывілізацыях Яўген Красулін, а таксама журналіст «Трыбуны» Дзмітрый Руто.

Некаторыя тэзы з выступаў гасцей:

Яўген Красулін

  • «Талібану» патрэбнае міжнароднае прызнанне, і яны гэта ўсялякім чынам дэманструюць
  • Расея і Кітай будуць браць удзел у аднаўленні Афганістану
  • Нашыя фантазіі значна адстаюць ад таго, што могуць зрабіць улады

Кацярына Шмаціна

  • Афганістан крыху адсунуў Беларусь з міжнароднага парадку дня
  • Вельмі цікава даведацца, што было пасля з тымі чыноўнікамі, якія размаўлялі з Ціманоўскаю
  • Дзяржава пачала відавочна парушаць сацыяльны кантракт яшчэ перад выбарамі 2020 года

Дзмітрый Руто

  • Калі казаць пра нашых спартовых чыноўнікаў, нельга карыстацца катэгорыямі логікі
  • Для лёгкаатлетаў забарона на ўдзел у камерцыйных спаборніцтвах – пазбаўленне большай часткі заробкаў
  • Што хацець ад міністра спорту, які за час Алімпіяды не даў ніводнага каментара?

Поўную версію дыскусіі глядзіце ў праграме «Без акрэдытацыі».

Калаж з фота: SPUTNIK, Reuters / Sergei Savostyanov, TASS / Vot-tak.tv