Z-бацюшка асвяціў ядравую ракету і стрып-клуб. Сатырычнае шоу


РПЦ правяла спецаперацыю асвячэння зброі ды падняцца баявога духу расейскіх салдатаў. Беларускі ГУБАЗіК зрабіў аблаву на паліклініку. «Хай так TV» працягвае кпіць з абсурдных рэаліяў Беларусі і Расеі.

Кацярына Ваданосава і Міхась Зуй зрабілі агляд навінаў Расеі. Іх запрасіў да сябе мастак Уладзь Бохан, які падчас рыхтавання новае Канстытуцыі Беларусі запусціў флэшмоб з «загадамі» настаўнікам даваць справаздачы аб выдуманых акцыях.

Гісторыі
Як мастак распачаў флэшмоб з «загадамі» настаўнікам даваць справаздачы па выдуманых акцыях
2022.02.23 10:00

Тым часам Дзяніс Дудзінскі наведаў Адэсу, пабачыў помнік дзюку Рышэльё і прыдумаў тытул для Рыгора Азаронка.

ТАКСАМА ГЛЯДЗІЦЕ Ў НОВЫМ ВЫДАННІ «ХАЙ ТАК TV»:

  • Рагаты расейскі VZ-патрыёт
  • Адна нага тут, другая там, або Балада пра расейскага марадзёра
  • Расейцы пахопліва капаюць магілы – ВАЗ анансаваў выпуск новага аўтамабіля
  • Бляха! У Расеі няма як рабіць кансервы!
  • Нехта паскардзіўся ў краму на высокія цэны
  • Памылкі ў гісторыка-культурнай каштоўнасці
  • Песня пра пашырэнне NATO

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.