Сёння іншая прапаганда, чым нават у 2020 годзе


Забарона карцінаў на мастацкіх выставах, арышт выдаўца Янушкевіча, разгром ягонай кнігарні – навошта рэжым Лукашэнкі змагаецца супраць беларускай культуры? Чаму расейскія імперскія ідэі запанавалі ў беларускіх прапагандыстаў? Як можна пазначыць ідэалогію цяперашняга менскага рэжыму?

Гэтыя ды іншыя пытанні Віталь Цыганкоў у «Размове» абмяркоўваў з беларускім філосафам Паўлам Баркоўскім.

Пэўныя думкі, што выказаў Павел Баркоўскі ў часе «Размовы»:

  • Рэпрэсіі патрабуюць больш рэпрэсій: без іх сілавікі застануцца без прэміяў, а прапагандысты не змогуць адпрацоўваць заробкі
  • Кніга – гэта моцны фактар, які стварае іншы светапогляд
  • Адбыўся знакавы пералом: людзі з беларускім светапоглядам ператварыліся ў мэйнстрым
  • Для рэжыму няма ніякага рэзону заігрываць з нацыянальнай культурай
  • Нездарма выкарыстоўваецца назва «рашызм»
  • У Беларусі адбыўся пераход да таталітарнага неафашысцкага рэжыму
  • Калі не пашанцуе, у Беларусі будзе Паўночная Карэя

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат News».

Калаж з фота: januskevic.books / Instagram; скрыншот з відэа «Россия-1»