Як санкцыі паўплываюць на эканоміку?


Інфляцыя паскараецца, пазыкі бяруць не рэалістычныя – і ўсё гэта ва ўмовах санкцыяў, што пачалі біць па эканоміцы. Да чаго гэта прывядзе, разбіраемся ў праграме «Эканоміка з Чалым».

Санкцыі! Улады з іх смяяліся, апазіцыя – крытыкавала. Маўляў, яны слабыя, нясвоечасовыя, не чыняць рэальнае шкоды. Але тут у траўні мы бачым абсалютна нечаканыя наступствы, пры чым зусім не праз тыя санкцыі, ад якіх чакалі найбольш адчувальнага выніку. Чаму гэтак адбываецца? Тлумачыць Сяргей Чалы:

«Трэйдары асцерагаюцца, што пасля амерыканскіх санкцыяў Еўрапейскі звяз таксама можа [іх. – «Белсат»] увесці. І зрабіць немагчымым фінансаванне вонкавагандлёвых угодаў не толькі ў доларах, але яшчэ і ў еўрах. Гэта значыць – канал абыходу санкцыяў можа быць зачынены насамрэч […], працягваючы думку пра тое, што і расейцы ці то спалохаліся, ці то нейкім чынам пастанавілі скарыстацца, так, гэтым самым. Але ў любым выпадку скарачаюцца продажы [у нафтаперапрацоўчую галіну. – «Белсат»], прычым даволі моцна».

Як вынік – наступныя 8 месяцаў імпарт нафты ў Беларусь зменшыцца на траціну. Для таго, каб задаволіць унутраныя патрэбы, экспарт лёгкіх дыстылятаў (дызелю, бензіну) павінны будуць спыніць. А таксама бітуму – да прыкладу, ва Украіну.

«Украіна, якая была галоўным нашым прэміяльным рынкам, на рост якога мы разлічвалі. Таму што там, нарэшце, пачалася праграма інфраструктурнага ўкладання і будаўніцтва дарог. Здавалася б, менавіта туды гэтыя пастаўкі павінны былі ісці. Там у іх цяпер высвятляюць, што гэтак жа сама банкі пачынаюць баяцца фінансаваць такога роду згоды».

Таксама ў праграме «Эканоміка з Чалым»:

  • за што арабскі бізнес атрымаў бясплатна зямлю;
  • рэканструкцыя МТЗ шляхам нерэалістычных займаў;
  • стварэнне дзяржаўных прыватнікаў.

Калаж з фота: Russian Presidential Press and Information Office/TASS/ Forum, pixabay.com

Belsat.eu