Навошта пісаць чыноўнікам лісты? Адказвае дэлегатка «Сходу»


Што і як можа вырашыць народ? Такое пытанне задае вядоўца «Размовы» Уладзімір Мацкевіч. Ягоная суразмоўца, дэлегатка платформы «Сход» Алена Радаман распавядае, што кожны робіць тое, што можа. Яна, напрыклад, ініцыявала ўласную кампанію «Народны заклік».

«Народны заклік» прадугледжвае звароты ад чалавека да чалавека і нават больш дакладна – ад чалавека да чыноўніка. Разам з паплечнікамі Алена Радаман піша лісты беларускім чыноўнікам з заклікам пачаць перамовы з дэлегатамі «Сходу».

Уладзімір Мацкевіч мяркуе, што ў гэтай ініцыятыве не так і шмат карыснага. Чаму? Што можа быць не так з ідэяй мірнага давядзення ўласных думак і поглядаў да іншага боку? Спрэчкі ды версіі ў «Размове».

Адмыслова для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце аўтамабілем або проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў, – гэта для вас:

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.