Пуцін загадаў Лукашэнку вярнуць грошы. Сатырычнае шоу


Лукашэнка правёў мазгавы штурм, каб прыдумаць, як аддаваць расейскі крэдыт; а «Хай так TV» пастанавіла даць беларускага перцу тым, хто адкрыў Беларусь нанова, хто «ўдруг» захацеў быць беларусам, і запрасіла ў студыю Сяргея Харэўскага.

Глядзіце ў новым выпуску:

  • «Дзе грошы, Саша?»
  • «Ало, дзевушка! Дайце мне, калі ласка, Гугл!»
  • «Прайдзіся па камерах – я там егіптолага аднойчы знайшоў».
  • «Я пайду на лыжах пакатаюся!» – «Лепш у пад’ездзе пакуры».
  • Новы вораг узброеных сілаў РБ
  • Сяргей Харэўскі патлумачыў, чаму беларусамі не нараджаюцца, якую дыверсію ён учыніў за дапамогаю бел-чырвона-белага-сцяга ў 1984 годзе, падзяліўся думкамі наконт трасянкі ды прадставіў топ-3 беларускіх словаў і топ-3 беларускіх памылак, а таксама параіў не сарамецца марыць.

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.

Калаж з фота: president.gov.by, Mikhail Metzel/TASS