Лукашэнка хоча абкрасці мільён беларусаў


Два гады зняволення для журналістак «Белсату» Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай за стрым з плошчы Пераменаў, камунальнае бязладдзе ў Беларусі як следства лукашэнкаўскай палітыкі, зліў Азаронкам тэрарыстычных планаў сваіх гаспадароў, імкненне рэжыму пакінуць без сродкаў да існавання цэлы мільён беларусаў і каштоўнасны выклік усім хрысціянам краіны. Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваліся ў чарговым выданні праграмы «Без акрэдытацыі».

Сёння гасцямі праграмы сталі журналістка «Белсату» Алена Дубовік, старшыня грамадскай арганізацыі «Перспектыва» Анатоль Шумчанка, а таксама семінарыст і блогер Зміцер Хведарук.

Адныя з найбольш цікавых тэзісаў з выступаў гасцей праграмы.

Алена Дубовік:

«Рэпрэсіі супраць журналістаў – гэта акт застрашвання. Мне самой было вельмі страшна».

«Маладыя суддзі, якія выносяць палітычныя прысуды, робяць карʼеру і цудоўна сябе адчуваюць».

«Калапс камунальнай сістэмы павялічвае нянавісць людзей да ўлады».

Зміцер Хведарук:

«Хрысціянскія цэрквы мусяць адказаць сабе, што для іх больш важна: следаваць Святому Пісанню ці існаваць спакойна?»

«Адчуваеш сябе, як у казцы Андэрсэна, калі голая ўлада крочыць па горадзе і баіцца, каб толькі ніхто не крыкнуў, што кароль неадзеты».

«Відаць, беларусам увогуле нельга мець грошы, кватэры і гэтак далей».

Анатоль Шумчанка:

«Будзе адбывацца зачыстка інфармацыйнага поля. Улады хочуць зачысціць усё, што можа рухацца».

«Маскі сарваныя, і ўладам больш не трэба хаваць свой твар ды прыкрывацца нейкімі ліберальнымі і дэмакратычнымі абяцаннямі».

«Ціск на індывідуальных прадпрымальнікаў і павышэнне падаткаў для іх толькі павялічыць ценявы сектар».

Яшчэ больш цікавых выказванняў і высноваў вы пачуеце, калі паглядзіце ці паслухаеце поўную версію праграмы.

Калаж з фота: Maxim Guchek, BelTA, TASS / Forum

https://soundcloud.com/belsat_analityka/lukashenka-khocha-abkrasts-mlyon-belarusa