Бізнес падзеляць на патрыятычны і непатрыятычны


Сілавікі захопліваюць эканоміку? Разбіраемся ў праграме «Эканоміка з Чалым».

У бізнесу можа з’явіцца «патрыятычны пасярэднік», і дзяржава будзе пастанаўляць, у якіх пасярэднікаў можна і трэба набываць. Тлумачыць эканаміст Сяргей Чалы:

«Зʼяўляецца яшчэ адна ідэя. Могуць выключыць не толькі афіляваных асобаў, яшчэ і не дапускаць тых, хто плаціў заробак у канвертах. Гэта, хутчэй за ўсё, Лукашэнка прыдумаў. Гэта ж ягоная ідэя фікс».

Але, як кажуць чыноўнікі, няма структуры, што вядзе базу такіх фірмаў і асобаў, якія выдаюць заробкі ў канвертах. Пытанне пакуль адкрытае, але чым не поле для «палявання на чараўніц».

Таксама ў праграме «Эканоміка з Чалым»:

  • Праз хакерскія атакі на Украіну рэпутацыя беларускага ІТ-сектару апынецца пад ударам;
  • Працягваецца супрацьстаянне «Уралкалію» і «Беларуськалію»

Калаж з фота: Vasily Fedosenko / Reuters / Forum

Belsat.eu