1930–1931. Справа «Саюзу вызвалення Беларусі»

У 1930 годзе Дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне БССР распачало палітычна-крымінальную справу супраць дзеячаў беларускай навукі ды культуры, якая стала часткай рэпрэсіяў у БССР 1929–1931 гадоў.

Агулам па гэтай справе вясной – летам 1930 году арыштавалі 108 дзеячаў беларускай навукі ды культуры. 86 з іх былі асуджаныя на розныя тэрміны зняволення або ссылкі. У 1937–1941 гадах справа была перагледжаная, шмат каго з падазроных як чальцоў СВБ расстралялі, іншыя былі зняволеныя ў лагеры.

У 1937–1939 ліквідаваныя і шмат якія следчыя ДПУ (рас. ГПУ), што вялі справу «Саюзу вызвалення Беларусі». Рэпрэсіі супраць падазроных як чальцоў СВБ, што засталіся ў жывых на той час, адбыліся і ў 1949–1952. З расправы над чальцамі гэтак званага «Саюзу вызвалення Беларусі» пачалася палітыка барацьбы з нацыянал-дэмакратызмам, абмежавання развіцця беларускай культуры і адукацыі. Аднак дасюль дакладна невядома, ці праўда існаваў «Саюз вызвалення Беларусі».

Праграму «Даты праўды» глядзіце кожны чацвер а 19:10 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

Падарвалі 6 эшалонаў, напісалі – 95: як партызанілі ў БССР

Саветы не ратавалі дзеячаў беларускай культуры і кінулі іх немцам

З Беларусі хацелі зрабіць фабрыку смерці

Вайна пачалася з інсцэніроўкі

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр

Як савецкія партызаны забівалі «здраднікаў»: да 70 % былі не вінаватыя

1939–1941. Савецкія рэпрэсіі ў Заходняй Беларусі

Падчас калектывізацыі ў Беларусі елі людзей