1924–1929 гады. Беларусізацыя


У перыяд з 1924 па 1929 гады ў БССР праводзілася афіцыйная палітыка нацыянальна-дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага будаўніцтва.

Беларуская, расейская, польская ды ідыш былі абвешчаныя дзяржаўнымі мовамі БССР, пры гэтым перавага аддавалася мове тытульнай нацыі – беларускай. Каля 80% школаў былі пераведзеныя на беларускую мову навучання. Справаводства пачало весціся па-беларуску. Адбылося ўкамплектаванне беларусамі частак Чырвонай арміі, размешчаных у Беларусі, таксама іх перавод на беларускую мову. У навуцы, культуры, літаратуры, мастацтве, дый практычна ва ўсіх відах дзейнасці прыярытэтнымі былі беларускі інтарэс і беларуская мова.

Аднак пры канцы 1920-х гадоў поспехі ў ажыццяўленні палітыкі беларусізацыі пачалі разглядацца як умацаванне і пашырэнне беларускага нацыяналізму.