1919–1929. Сексуальная рэвалюцыя ў БССР


Першае дзесяцігоддзе пасля бальшавіцкага перавароту характарызавалася неверагоднай свабодай нораваў. Адбывалася гэтак званая сексуальная рэвалюцыя.

Рэвалюцыйныя трансфармацыі 1920-х гадоў упершыню паставілі сексуальнасць у грамадскі дыскурс, назаўсёды пазбавілі інтымную сферу таямнічасці і сакральнасці, кардынальна змянілі менталітэт насельніцтва савецкай Беларусі.

Вольныя сексуальныя адносіны ва ўмовах адсутнасці кантрацэпцыі правакавалі вялікую колькасць незапланаваных цяжарнасцяў. Вынікам гэтага стала вялікая колькасць абортаў. Прастытуцыя была нармальнай часткай жыцця беларускага гораду. Венерычныя дыспансеры былі перапоўненыя.

Кодэкс законаў аб шлюбе, прыняты 27 студзеня 1927 году, увёў незарэгістраваны шлюб у заканадаўчае поле. У Крымінальным кодэксе БССР 1928 году не было артыкулу за гомасексуалізм.

Праграму «Даты праўды» глядзіце кожны чацвер а 19:10 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.