Ціск на «А1», расейскі крэдыт і расследаванне пра БелАЭС. Падсумоўваем тыдзень у жывым эфіры


Журналісты «Белсату» у жывым эфіры падсумоўваюць падзеі тыдня.

Галоўныя тэмы праграмы:

  • Колькі Крэмль гатовы плаціць за Лукашэнку? Размова з Валерам Цапкалам і Франакам Вячоркам пра ціск на «А1» і пра расейскі крэдыт;
  • Эксперт у сферы энергетыкі Вольга Кашарная тлумачыць, што адбываецца з пастаўкамі беларускай электраэнергіі ва Украіну;
  • Размова з Дзмітрыем Балкунцом пра дамову, якую Расея прапануе падпісаць ЗША, а таксама пра навязлівую ідэю рэжыму Лукашэнкі атрымаць сабе ядравую зброю;
  • Псіхолаг і вайсковы эксперт распавядаюць пра паводзіны Эміля Чэчкі падчас інтэрв’ю з прапагандысткай Ксеніяй Лебедзевай;
  • Агляд закрэдытаванасьці Беларусі з нагоды просьбы пра новы вялізарны крэдыт;
  • Расследаванне: АЭС запусцілі з тысячамі дэфектаў і заўвагаў;
  • «Глабальнае пытанне» пра тое, чаму дыктатары так любяць алімпійскія гульні.