Аборты і разводы: Беларусь пераплюнула «разбэшчаную» Еўропу


Разбэшчаны Захад супраць традыцыйных беларускіх каштоўнасцяў? Дзе даўжэй жывуць у шлюбе? Дзе робяць больш абортаў? Разбіраемся ў праграме «Шчыра кажучы»:

Беларусь – у лідарах сярод еўрапейскіх краінаў – суседак паводле колькасці абортаў. У нас імі заканчваецца амаль кожная дзясятая цяжарнасць. Прыкладна ўдвая меншы гэты паказнік у Літве і Латвіі.

«Большасць працэнтаў абортаў, якія ў нас ёсць, на ўзрост да 35 гадоў у нас даводзіцца +40% жанчын, якія вырашаюць перапыніць цяжарнасць, – гэта эканамічныя прычыны. Гэта значыць, як правіла, гэта ўжо часцей за ўсё гэта жанчыны ў шлюбе, і максімальна часцей усяго гэта жанчыны, у якіх ужо ёсць дзеці да гэтага», – заўважае гендарная даследніца Алена Агарэлышава.

Еўрапейцы нараджаюць дзяцей часцей, чым беларусы. І ім не замінае, што ў амаль дваццаці краінах Еўразвязу цалкам легалізаваныя аднаполыя шлюбы, а яшчэ дванаццаць афіцыйна прызнаюць «грамадзянскія саюзы».

Таксама ў праграме «Шчыра кажучы»:

  • Каштоўнасці Лукашэнкі не традыцыйныя?
  • Чаму вялікі ўплыў на аспекты дзяржаўнай палітыкі каштоўнасцяў мае расейская Праваслаўная царква?
  • Чым раней, тым больш шанцаў развесціся?

Belsat.eu