Хто і дзеля чаго стварыў беларускія СМІ ў Беластоку


Прэса, радыё і тэлебачанне – у Польшчы ўсюды ёсць месца для беларускага слова. Што гэта за з’ява? Якія мэты ставяць перад сабой беларускія медыі ў Польшчы? Каб спакойна ў гэтым разабрацца, неабходна паглыбіцца ў іх гісторыю.

Беларускамоўныя СМІ ў Польшчы – цікавая з’ява з розных пунктаў гледжання. Па-першае, яна паказвае адзін з бакоў польскай палітыкі ў дачыненні нацыянальных меншасцяў. Па-другое, асобныя медыі паўсталі ў выніку супадзення абставінаў, якія дапамагаюць зразумець як гісторыю Польшчы, так і гісторыю Беларусі. Нарэшце, вартае ўвагі тое, што яны прынцыпова і паслядоўна трымаюцца беларускай мовы, ігнаруючы думку, што пераход на расейскую мову мог бы павялічыць іх аўдыторыю.

Пра гэтыя ды іншыя асаблівасці беларускамоўных сродкаў масавай інфармацыі ў Польшчы распавялі намеснік старшыні Беларускага грамадска-культурнага таварыства (БГКТ) Васіль Сегень і галоўны рэдактар тыднёвіка «Ніва» і радыё «Рацыя» Яўген Вапа, а таксама журналісты Мікалай Ваўранюк і Юрый Ляшчынскі.

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 19:10. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Віртуальная мапа «Загадак беларускай гісторыі»:

Калаж з фота: Sergey Shakhidzhanian / Komsomolskaya Pravda / Russian Look, Nima Mot / unsplash