Як беларуская рака Бярэзіна са швейцарцаў банкіраў зрабіла


На берагах беларускай Бярэзіны ў 1812 годзе вызначаўся лёс усёй Еўропы. Да ліку тых народаў, якім гэта прынесла найбольшыя змены, належалі швейцарцы.

У шэрагах французскай арміі Напалеона, якая захапіла амаль усю Еўропу, змагаліся 16 тысяч швейцарцаў. У 1812 годзе яны ў складзе Вялікай арміі рушылі супраць Расейскай імперыі, але да Масквы дайшлі толькі 3 тысячы швейцарцаў.

«Часам трэба зведаць вялікую паразу, каб азірнуцца і ўбачыць вялікія магчымасці для сябе і сваёй нацыі, а часам убачыць і саму нацыю», – гаворыць Цімох Акудовіч, аўтар і вядоўца праграмы «Вусы Скарыны».

Што швейцарцаў і ўсё войска Напалеона чакала далей? Які адбітак у швейцарскім нацыянальным міфе пакінула беларуская рака Бярэзіна, на берагах якой 26–29 лістапада 1812 года адбылася бітва паміж французскай і расейскай арміямі (у гісторыю яна ўвайшла таксама як бітва каля вёскі Студзёнкі)? Чаму ў яе гонар швейцарцы назвалі песню «Beresinalied»? А таксама чаму швейцарцы замест зброі пасля Бярэзіны ўзяліся за банкі?

Праграму «Вусы Скарыны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: Wikimedia Commons; Ronnie Schmutz / unsplash